У ноч на 2 лютага 2026 года ў небе над Беларуссю можна было назіраць прыгожую астранамічную з’яву — лютаўскую поўню, якую таксама называюць Снежным Месяцам.
Чаму ж менавіта Снежны Месяц? Паэтычная назва прыйшла з фальклору карэнных паўночнаамерыканскіх народаў. Традыцыйна яны давалі кожнай поўні асаблівае імя, якое адлюстроўвае сезонныя з’явы прыроды. Лютаўская поўня звычайна адбываецца ў месяц снегападаў і моцных маразоў. У Беларусі люты ў 2026 годзе таксама выдаўся вельмі снежным і надзвычай халодным, што робіць назву «Снежны Месяц» як ніколі актуальным.


Зачаравальныя кадры поўнага месяцовага дыска на фоне начнога марознага неба ў аб’ектыве фатографа БелТА.