Top.Mail.Ru
146

Снегапады засталіся ў мінулым? Якое надвор'е чакае беларусаў 20 лютага

Якім будзе надвор’е 20 лютага, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


20 лютага будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў многіх раёнах пройдзе невялікі снег, днём пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі будзе слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 8-13 градусаў, пры праясненнях — мінус 14-17 градусаў. Днём будзе 2-8 градусаў марозу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю