Top.Mail.Ru
120

Снег на вуліцах Мінска 9 студзеня прыбірае 181 адзінка тэхнікі

У расчыстцы снегу ў дварах сталіцы 9 студзеня задзейнічаны 181 адзінка спецыялізаванай тэхнікі і 46 сродкаў малой механізацыі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Telegram-канал «ЖКГ Мінск афіцыйна».



У дварах і на прыдамавых тэрыторыях працуюць 1 506 рабочых па комплекснай прыборцы і ўтрыманні домаўладанняў і 444 інжынерна-тэхнічныя работнікі.

Таксама да прыборкі снегу далучыліся 577 сталічных арганізацый.

Важна памятаць, што аўтаўладальнікі абавязаны самастойна прыбіраць снег вакол уласнага транспартнага сродку на адлегласці не менш за 1 м ад яго, гэта замацавана правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання горада Мінска.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю