Top.Mail.Ru
262

Снег, галалёд, уначы да -7°C прагназуюць у Беларусі 14 снежня

На большай частцы тэрыторыі Беларусі 14 снежня чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, па паўднёва-заходняй палове з дажджом), ноччу месцамі моцны снег. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. 


Будзе воблачна, па ўсходзе з праясненнямі. Месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Ноччу і раніцай у асобных раёнах наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны. 

Тэмпература паветра ўначы будзе вар’іравацца ад мінус 1 да мінус 7 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 9, у заходніх раёнах ад 0 да плюс 3. Днём тэмпература паветра складзе ад мінус 4 да плюс 2, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях да 6 градусаў цяпла.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю