У панядзелак чакаецца перавага воблачнага надвор’я. Ноччу пераважна па паўднёвай палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У дзённыя гадзіны месцамі па паўднёвым усходзе прагназуецца моцны снег, мокры снег, наліпанне мокрага снегу. У асобных раёнах будзе слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны, удзень на паўднёвым захадзе парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 10 па паўночным усходзе да плюс 2 па паўднёвым захадзе. Днём будзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў.