Чаго чакаць ад надвор’я ў Беларусі 6 сакавіка, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай па ўсходзе пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). У начныя і ранішнія гадзіны месцамі на дарогах — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні 5-10 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў. Удзень будзе ад плюс 1 градуса на ўсходзе да плюс 10 градусаў на захадзе.