Першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў абазначыў задачы новаму міністру сувязі і інфарматызацыі Кірылу Залескаму падчас яго афіцыйнага прадстаўлення калектыву ведамства, перадае БелТА.
Па словах Мікалая Снапкова, у сферы сувязі важны прафесійны, але ў той жа час свежы погляд на сітуацыю. Вельмі важна, калі ў пэўную сферу прыходзіць дасведчаны чалавек, у якога мысленне ўсё ж трохі адрозніваецца. «Погляд з боку вельмі важны, — адзначыў ён. — Прэзідэнт паставіў задачу – лічбавізацыя не дзеля лічбавізацыі, а там, дзе гэта карысна. Такім чынам, на падставе пастаўленых задач, думаю, што першарадныя планы міністэрства на чале з новым міністрам будуць заключацца ў прыярытэтызацыі рэалізацыі пастаўленых задач, для чаго, як любяць у IT-сферы, будуць зробленыя планы па KPI».
Акрамя гэтага, першы віцэ-прэм’ер нагадаў аб базавай тэме, па якой ведамству трэба актыўна працаваць, — пытанне хуткасці інтэрнэту ва ўсіх кутках Беларусі. «Важны кантроль і жаданне міністра вырашыць гэтае пытанне дасканала, — падкрэсліў ён. — Пачнем з простага, а далей будзем ужо паглыбляцца ў тыя пытанні, якія будуць карысныя».
Кіраўнік дзяржавы абвясціў аб назначэнні Кірыла Залескага міністрам сувязі і інфарматызацыі 3 сакавіка пры фарміраванні эканамічнага блока ўрада. Раней ён займаў пасаду намесніка начальніка дзяржаўнай установы «Сакратарыят назіральнага савета Парку высокіх тэхналогій».