Мікалай Снапкоў адзначыў, што як эканаміст, фінансіст, дзяржаўны дзеяч больш прытрымліваецца інстытуцыйнай эканомікі. «Усю эканоміку, грамадскае ўладкаванне фарміруюць інстытуты, у тым ліку грамадскія і міжчалавечыя. Міжчалавечыя і грамадскія інстытуты фарміруюцца культурнымі кодамі грамадства. Культурны код з’яўляецца асновай паводзін чалавека ў грамадстве, асновай здольнасці грамадства да інавацый і развіцця. Адсюль выснова — эканамічнае развіццё залежыць ад культуры. Гэта значыць ад гэтага калектыву і ад многіх яркіх прадстаўнікоў культурнага пласта краіны ў рэгіёнах залежыць эканамічны рост», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.