Top.Mail.Ru

Снапкоў: Беларусь за 10 гадоў павялічыла ўтрая тавараабарот з Кітаем і ўдвая экспарт

Беларусь за 10 гадоў патроіла паказчыкі па тавараабароце з Кітаем і падвоіла па экспарце тавараў у гэту краіну. Пра гэта заявіў першы намеснік Прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з Кітаем, паведамляе БелТА.



Развіваючы тэзіс кіраўніка дзяржавы аб тым, што супрацоўніцтва з Кітаем — гэта сур’ёзна і надоўга, Мікалай Снапкоў звярнуў увагу, што ацэньваць вынікі ўзаемадзеяння з гэтай краінай трэба ў доўгатэрміновым перыядзе. Таму ён назваў тры ключавыя вынікі ў эканамічных узаемаадносінах з Кітаем за 10 гадоў.

«За гэты перыяд патроены паказчыкі па тавараабароце і падвоены па экспарце тавараў. Было $2,5 млрд стала $8,9 млрд (за студзень — лістапад 2025-га гандаль таварамі Беларусі з Кітаем быў роўны $8,9 млрд. — Заўв. БелТА), — сказаў першы віцэ-прэм’ер. — Пры гэтым сярэднегадавы тэмп росту экспарту ў мінулай пяцігодцы склаў 117 %, што на 1,5 працэнтнага пункта вышэй, чым тэмпы росту экспарту з Расіяй як нашым асноўным рынкам. Гэта сведчыць, што дастаткова актыўна мы працавалі на кітайскім рынку».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю