Top.Mail.Ru

Смольскі стаў чэмпіёнам Беларусі ў спрынце на лыжаролерах

Антон Смольскі атрымаў перамогу ў спрынце на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне, які праходзіць у «Раўбічах», паведамляе БелТА.



Удзел у гонцы на 10 км з двума агнявымі рубяжамі прынялі 29 спартсменаў. Лідар нацыянальнай каманды Антон Смольскі дапусціў адну памылку на стральбе са становішча стоячы, што не перашкодзіла яму паказаць найлепшы вынік на фінішы. Час сярэбранага прызёра Максіма Вараб’я Антон перасягнуў на хвіліну. Бронзу заваяваў Дзмітрый Лазоўскі.

Раней перамогу ў жаночым спрынце атрымала Дзінара Смольская, таксама ў тройку трапілі Ганна Сола і Ксенія Варабей. Праграму чэмпіянату Беларусі па летнім біятлоне ў «Раўбічах» завершаць гонкі з масавым стартам 25 верасня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю