На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчым з прыцягненнем спецыялістаў УДКСЭ па Мінскай вобласці праведзены агляд, апытаныя відавочцы. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны гібелі прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
89
Следчыя высвятляюць абставіны гібелі дзіцяці ў Барысаўскім раёне
30.03.2026 | 09:55
Высвятляюцца абставіны смерці дзіцяці ў Барысаўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.
Паводле папярэдніх звестак, 29 сакавіка 6-гадовае дзіця разам з бацькамі знаходзілася ў гасцях у сваякоў у в. Навасёлкі. Каля 17.40 хлопчык застаўся без нагляду ў двары. Пазней дарослыя заўважылі яго знікненне і пачалі пошукі. Праз паўгадзіны дзядуля знайшоў дзіця ў рацэ Бярэзіна, за кіламетр ад дома. Медыкі канстатавалі смерць хлопчыка.