Top.Mail.Ru

Следчыя ў Мінску працуюць на месцы забойства дзяўчыны

Следчыя ў Мінску працуюць на месцы забойства дзяўчыны, паведамляе БелТА са спасылкай на Следчы камітэт.


Паводле даных следства, 9 чэрвеня ў кватэры аднаго з жылых дамоў паміж 28-гадовым мужчынам і 24-гадовай дзяўчынай адбыўся канфлікт. Падчас сваркі мінчанін нанёс ёй множныя раненні нажніцамі і нажом у розныя часткі цела. Дзяўчына памерла на месцы.

Пачуўшы крыкі аб дапамозе, суседка адразу ж выклікала праваахоўныя органы і брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі. 

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, забойства адбылося сёння раніцай у адной з кватэр Маскоўскага раёна. 

Як стала вядома, малады чалавек прыйшоў у кватэру да дзяўчыны 2002 года нараджэння і падчас сваркі нанёс ёй смяротныя ўдары, а затым нанёс сабе несумяшчальныя з жыццём нажавыя раненні.


На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група з прыцягненнем следчых-крыміналістаў і спецыялістаў ДКСЭ. Праводзіцца дэталёвы агляд, фіксуецца следавая карціна, адбіраюцца сляды і аб’екты, па якіх будзе прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. 

Па гэтым факце заведзена крымінальная справа па арт. 139 (забойства) КК.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю