Top.Mail.Ru

«Славуціч» і «Металург» пачынаюць фінальную серыю Кубка Прэзідэнта

У беларускай хакейнай экстралізе стартуе фінал сезона-25/26 паміж смаленскім «Славуцічам» і жлобінскім «Металургам», паведамляе БелТА.


Смаленскі клуб дабраўся да серыі за чэмпіёнства ўжо на другі год свайго ўдзелу ў экстралізе. Рэгулярны чэмпіянат «Славуціч» скончыў пятым, у першым раундзе плей-оф прайшоў «Ліду» (4:1), а ў чвэрцьфінале выбіў з барацьбы салігорскі «Шахцёр» (4:2).

Металург выйшаў у фінал чацвёрты раз за пяць гадоў. У 2022, 2023 і 2024 гадах каманда выйгравала Кубак Прэзідэнта, таксама «ваўкі» бралі залатыя медалі ў 2012 годзе. «Гладкі» сезон жлабінчане скончылі шостымі, пасля чаго абыгралі «Віцебск» і «Юнацтва» з лікам 4:2 у серыях.

У рэгулярцы «Славуціч» і «Металург» сустракаліся чатыры разы, тройчы мацнейшымі былі расіяне. Першы матч фіналу стартуе ў Смаленску ў 19.40, другая гульня пройдзе там жа ў чацвер. Жлобін прыме сустрэчы 18 і 20 красавіка, пры неабходнасці паядынкі з пятага па сёмы адбудуцца 22, 24 і 26 красавіка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю