Top.Mail.Ru
219

Слабы галалёд, туман і да +6 °С. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 3 снежня

У Беларусі 3 снежня ў асобных раёнах магчымы туман, ноччу і раніцай — слабы галалёд. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У сераду будзе воблачна. Месцамі чакаюцца невялікія ападкі, у асноўным дождж. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні слабы. 

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў. Днём будзе 1—6 градусаў вышэй за нуль.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю