У Беларусі 3 студзеня на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Надвор’е будзе воблачным, на працягу дня магчымыя праясненні. Месцамі кароткачасовы снег. На захадзе ў некаторых раёнах чакаецца слабая мяцеліца. Месцамі будзе назірацца слабы галалёд. Вецер паўднёвы і паўднёва-заходні, умераны, з парывамі ў заходніх раёнах.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 0 да мінус 6 градусаў.