Top.Mail.Ru
277

«Скокі ва ўсе бокі»: больш за 600 артыстаў выступяць у Смаргоні на абласным конкурсе танца

Найлепшыя танцоры Гродзенскай вобласці збяруцца ў Смаргоні, каб прыняць удзел у абласным конкурсе танцавальных калектываў «Скокі ва ўсе бокі», паведамілі БелТА ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама. 


Гісторыя конкурсу бярэ пачатак у 2001 годзе, ён быў заснаваны, каб аказаць падтрымку і стымуляваць развіццё сельскіх танцавальных калектываў. Доўгі час з перыядычнасцю раз на два гады конкурс праходзіў у Карэлічах. Апошнія тры конкурсы праводзіліся ў Смаргоні, на дзень ператвараючы горад у сапраўдную танцавальную сталіцу Гродзеншчыны. 

Сёлета культурная падзея аб’яднае больш за 600 выканаўцаў і падорыць гасцям звыш 50 уражальных нумароў. У конкурсе прымуць удзел як калектывы, якія маюць багаты творчы вопыт, так і дэбютанты, якія робяць першыя крокі на абласной сцэне. Сярод канкурсантаў — калектывы, якія носяць званні «народны» і «ўзорны». Удзельнікі будуць спаборнічаць у намінацыях «Беларускі народны танец» і «Сучасная харэаграфія». 

Як адзначылі арганізатары, конкурс дазволіць дакрануцца да вытокаў беларускага нацыянальнага танцавальнага мастацтва і пазнаёміць з найлепшымі сучаснымі эстраднымі танцамі. Яркія касцюмы, вясёлая музыка, цікавыя пастаноўкі, розныя харэаграфічныя стылі, пластыка, артыстызм — усё гэта чакае жыхароў і гасцей Смаргоні 22 лістапада.

Чытайце таксама: Правесці «маштабна і гучна». У Гродне пачалася падрыхтоўка да XV Фестывалю нацыянальных культур

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю