У Бабруйскім раёне скачкі праз вогнішча скончыліся для мінчаніна шпіталізацыяй. Пра гэта БелТА расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
У Бабруйскім раёне скачкі праз вогнішча скончыліся для мінчаніна шпіталізацыяй. Пра гэта БелТА расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
У 11.35 25 жніўня з установы аховы здароўя ратавальнікам паступіла паведамленне аб атрыманні хлопцам апёкаў у пасёлку Глуша.
Як высветлілася, 17-гадовы мінчанін у мінулыя выхадныя прыехаў у госці да бабулі ў пасёлак Глуша і пайшоў з сябрамі на возера. Маладыя людзі распалілі вогнішча і забаўляліся тым, што скакалі праз яго. Пераскокваючы праз агонь, хлопец упаў і атрымаў апёкі. У хуткую медыцынскую дапамогу ён звярнуўся толькі 25 жніўня.
Пасля агляду медыкамі малады чалавек быў шпіталізаваны з апёкамі 6 % цела.