Top.Mail.Ru
171

СК: Каля 96 % кіберзлачынстваў — гэта злачынствы супраць уласнасці

Каля 96 % кіберзлачынстваў — гэта злачынствы супраць уласнасці, паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства Следчага камітэта (СК) Андрэй Матолька, перадае БелТА.



«З году ў год мы бачым тэндэнцыю таго, што абсалютная большасць кіберзлачынстваў — гэта злачынствы супраць уласнасці. У 2025 годзе доля такіх склала 96 %. З іх 55 % — гэта махлярствы, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ), 36 % — крадзяжы шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, і парадку 5 % — кібервымаганні», — расказаў Андрэй Матолька.


Паводле яго слоў, большая частка кіберзлачынстваў прыпадае на вішынг — 38 %. «Самыя распаўсюджаныя на сённяшні дзень кіберзлачынствы з пункту гледжання злачынстваў супраць уласнасці — гэта дыстанцыйны крадзеж, учынены з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (вішынг). Гэта розныя званкі ад імя банкаўскіх работнікаў, сотавых аператараў, камунальных службаў і г. д. Таксама схемы «Алё, мама», «FakeBoss» або «Дэклараванне сродкаў» і «Унясенне грошай на бяспечны рахунак», — растлумачыў Андрэй Матолька.

«Наступнымі па распаўсюджанасці (каля 37 % ад усіх дыстанцыйных крадзяжоў, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем ІКТ, з’яўляюцца злачынствы з выкарыстаннем Інтэрнэту і сацыяльных сетак. Пад маркай продажу тавараў, аказання паслуг, арэнды кватэр ашуканцы прапануюць унесці перадаплату, — сказаў Андрэй Матолька. — На фішынг прыпадае 13 % ад усіх дыстанцыйных крадзяжоў з выкарыстаннем ІКТ. Гэта ўсё, што звязана з падробленымі інтэрнэт-рэсурсамі, сайтамі гандлёвых пляцовак, банкаўскіх устаноў».

«Мы назіраем штогадовае павелічэнне вымаганняў, учыненых з выкарыстаннем ІКТ. Большая частка іх (68 %) звязана з блакіраваннем акаўнтаў і звязаных з імі прылад. Каля 30 % вымаганняў звязана з пагрозай распаўсюджвання інфармацыі персанальнага характару. А каля 2 % — гэта вымаганні, звязаныя больш з юрыдычнымі асобамі, з суб’ектамі гаспадарання, калі адбываецца шыфраванне пэўнай інфармацыі і паступаюць патрабаванні і ўмовы для яе расшыфроўкі», — адзначыў Андрэй Матолька.

«Актуальныя і злачынствы супраць камп'ютарнай або інфармацыйнай бяспекі. У структуры ўсіх злачынстваў супраць камп'ютарнай бяспекі 60 % займае несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі. І абсалютная частка такіх злачынстваў звязаная з несанкцыянаваным доступам да акаўнтаў у сацыяльных сетках і месенджарах. Яшчэ 30 % такіх злачынстваў звязаныя са знішчэннем, блакіраваннем або мадыфікацыяй камп'ютарнай інфармацыі. Частка іх носіць экстрэмісцкі характар, калі размяшчаецца нейкага роду інфармацыя на ўзламаным рэсурсе. Але большая частка звязана з карыслівымі злачынствамі, са злачынствамі супраць уласнасці. Каля 7 % ад усіх камп'ютарных злачынстваў — гэта выкарыстанне шкоднаснага праграмнага забеспячэння для блакіравання, знішчэння або мадыфікацыі інфармацыі», — расказаў Андрэй Матолька.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю