Галоўная мэта — вырашэнне праблемы кадраў у рэгіёнах
Як падкрэсліў намеснік Прэм'ер-міністра, галоўная мэта, пастаўленая кіраўніком дзяржавы па будаўніцтве арэнднага жылля, — вырашэнне праблемы кадраў у рэгіёнах. «На сённяшні дзень разглядаецца ацэнка выканання задачы па будаўніцтве арэнднага жылля не з пункту гледжання колькасці квадратных метраў, а як гэта жыллё спрацуе на рынак працы пэўнага горада або раёна. І асаблівая роля ў гэтым пытанні з боку ўрада адводзіцца раёнам з колькасцю насельніцтва менш за 20 тысяч чалавек. Тут, у адрозненне ад буйных населеных пунктаў, праблема будаўніцтва больш вострая»,— адзначыў Анатоль Сівак.
Па словах намесніка Прэм'ер-міністра, у больш буйных гарадах не толькі прасцей запланаваць колькасць кватэр у дамах, але і запоўніць іх. «Таму вельмі важна вырашыць, якія дамы неабходна будаваць з улікам запатрабаваных у тым ці іншым рэгіёне спецыяльнасцяў і ў якім канкрэтным населеным пункце. Падрыхтаваць праектна-каштарысную дакументацыю або прыняць рашэнне па праектах, якія паўторна прымяняюцца, адначасова маючы на ўвазе задзейнічаных падрадчыкаў», — падкрэсліў Анатоль Сівак.
Запланаваныя аб'екты па праграме будаўніцтва арэнднага жылля на наступны год для запатрабаваных спецыяльнасцяў будуць уключаны ў пералік адпаведнай пастановы ўрада. «Рэсурсы на гэты кірунак выдзелены, агульная колькасць складзе не менш за 600 тысяч квадратных метраў. У гэтую лічбу ўваходзіць арэнднае жыллё для ваеннаслужачых, сацыяльнае арэнднае жыллё, а таксама жыллё для запатрабаваных спецыяльнасцяў. Дадзеныя падыходы будуць закладзены ў праграму будаўніцтва жылля на пяцігодку, таму трэба мець на ўвазе, што частка рэсурсаў будзе сыходзіць на зачыны на 2027 год», — адзначыў Анатоль Сівак.
Пры гэтым намеснік Прэм'ер-міністра не выключыў той факт, што ў рэгіёнах магчыма будаўніцтва дамоў з кватэрамі розных катэгорый, як арэндных, так і для шматдзетных сем'яў і камерцыйных.
На тэрыторыі Міншчыны ў 2025 годзе запланаваны ўвод у эксплуатацыю 69 тысяч квадратных метраў арэнднага жылля
На тэрыторыі Мінскай вобласці ў 2025 годзе запланаваны ўвод у эксплуатацыю 69 тысяч квадратных метраў арэнднага жылля, паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і будаўніцтва Менскага аблвыканкама Аляксей Новікаў. Па яго словах, згодна з пастановай Савета Міністраў № 65 у Мінскай вобласці ў 2025 годзе павінна быць уведзена ў эксплуатацыю 1,325 мільёна квадратных метраў жылля, што фінансуюцца за кошт усіх крыніц.
«У мэтах выканання задання па ўводу жылля за дзевяць месяцаў на тэрыторыі вобласці павінна быць уведзена 861 тысяча квадратных метраў жылля. За студзень – жнівень агульны ўвод жылля склаў 670 тысяч квадратных метраў, або 52 % ад задання. Асноўны аб'ём усяго жылля, якое ўзводзіцца, прыпадае на індывідуальных забудоўшчыкаў (75 %). Працэнт досыць высокі, і на працягу апошніх гадоў гэтая тэндэнцыя захоўваецца. Але разам з тым мы разумеем, і бачым прыкметы таго, што аб'ём уводзімага індывідуальнага жылля пачынае паступова зніжацца. Аб'ём шматкватэрных жылых дамоў, збудаваных за восем месяцаў бягучага года, складае 174 тысячы квадратных метраў (120 % да ўзроўню 2024 года). У Мінскай вобласці ў эксплуатацыю ўведзена 35 шматкватэрных жылых дамоў, уключаных у дырэктыўны графік», — расказаў Аляксей Новікаў
У 2025 годзе ў рэгіёне запланаваны ўвод 67 шматкватэрных жылых дамоў агульнай плошчай 318 тысяч квадратных метраў, а за дзевяць месяцаў — 51. «Для выканання квартальнага задання па дзевяці месяцах у аб'ёме 861 тысяча квадратных метраў чаканы ўвод шматкватэрных дамоў складзе 41,1 тысячы квадратных метраў. Такім чынам, каля 130 тысяч квадратных метраў у нас застанецца на індывідуальнае жыллё. Адначасова з гэтым да канца года плануецца ажыццявіць будаўніцтва парадку 60 тысяч квадратных метраў жылля камерцыйных забудоўшчыкаў», — адзначыў Аляксей Новікаў.
Паводле яго слоў, для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу, даведзена заданне ўвесці ў эксплуатацыю 220 тысяч квадратных метраў жылля, з іх з дзяржпадтрымкай — 180 тысяч квадратных метраў. «Па выніках за студзень – жнівень уведзена ў эксплуатацыю для дадзенай катэгорыі грамадзян 145 тысяч квадратных метраў (66 % ад задання), з іх 80 тысяч — з падтрымкай дзяржавы», — падкрэсліў Аляксей Новікаў.
Таксама на тэрыторыі Мінскай вобласці запланаваны ўвод у эксплуатацыю 69 тысяч квадратных метраў арэнднага жылля. «У рамках гэтага задання на тэрыторыі Мінскай вобласці цяпер узводзіцца два вялікія дзесяціпавярховыя дамы для пражывання медыкаў. Летась быў пабудаваны дом для настаўнікаў побач з узведзенай школай у Мінскім раёне. Зараз мы гэты вопыт паўтараем з улікам запатрабаванасці для медработнікаў у пасёлку Лясны. Таксама каля 26 мільёнаў рублёў выдзелена з абласнога бюджэту на будаўніцтва жылля для катэгорый, якія адсяляюцца са старых і аварыйных дамоў»,— адзначыў Аляксей Новікаў.
За мінулы перыяд 2025 года ў Мінскім аблвыканкамам уведзена ў эксплуатацыю 38 тысяч квадратных метраў арэнднага жылля (83% ад задання).
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Фота БелТА