Перапрацоўка адходаў — драйвер эканамічнага росту. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
На адыходзячым тыдні віцэ-прэм’ер здзейсніў рабочыя выезды на ключавыя аб’екты сферы абыходжання з адходамі. Прадстаўнікі дзяржорганаў і профільных арганізацый праінспектавалі работу сартавальных комплексаў і перапрацоўчых прадпрыемстваў.
Ацэнка работы гэтых аб’ектаў праведзена з мэтай маштабаваць практыку ўключэння адходаў у гаспадарчы абарот — гэта не толькі экалогія, але і новыя магчымасці для эканомікі.
Скрыншот відэа з ТГ-канала урада