Top.Mail.Ru

«Сітуацыя стабільная, інфраструктура працуе ў штатным рэжыме». Крупко аб становішчы ў рэгіёне на фоне снегападаў

Сітуацыя ў рэгіёне стабільная, уся інфраструктура працуе ў штатным рэжыме. Такія даныя прывёў журналістам старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко па выніках даклада Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, паведамляе БелТА.


Галоўнае на парадку дня — сітуацыя ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне, звязаная з моцнымі снегападамі і цыклонам, які набліжаецца. Кіраўнік рэгіёна далажыў, як арганізавана работа па забеспячэнні ўстойлівага функцыянавання інфраструктуры, расчыстцы вуліц і транспартных магістраляў.

У сваім дакладзе беларускаму лідару кіраўнік паўднёва-ўсходняга рэгіёна абазначыў бягучую сітуацыю ў Гомельскай вобласці з улікам моцнага выпадзення ападкаў у ноч з 6 на 7 студзеня. Напярэдадні адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях. «Усе рэсурсы, неабходныя для расчысткі рэспубліканскіх, абласных дарог і ў населеных пунктах, а таксама для падтрымання інфраструктуры, былі задзейнічаны. Далажыў Прэзідэнту, што на сёння сітуацыя ў рэгіёне стабільная, уся інфраструктура працуе ў штатным рэжыме. Усё пад кантролем ведамстваў — МНС, ДАІ, УУС. Надзвычайных сітуацый у Гомельскай вобласці няма», — падкрэсліў Іван Крупко.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю