Top.Mail.Ru
220

Сістэма аховы здароўя Магілёва вытрымала сілу ўрагану і працуе ў штатным рэжыме

Сістэма аховы здароўя Магілёва працуе ў штатным рэжыме. Пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Бабак, паведамляе БелТА.



Як адзначыў Аляксандр Бабак, на гэты момант установы аховы здароўя Магілёва працуюць у штатным рэжыме. Медыцынская дапамога ажыццяўляецца ў планавым парадку. Брыгады хуткай медыцынскай дапамогі пераведзеныя для працы ва ўзмоцненым рэжыме.

Уначы былі адзінкавыя адключэнні электраэнэргіі ў асобных арганізацыях аховы здароўя — спрацавалі дызельгенератары. Перабояў у аказанні меддапамогі не дапушчана.

Зараз працягваецца работа па ліквідацыі наступстваў урагану, але гэта, падкрэсліў ён, не перашкаджае аказанню медыцынскай дапамогі насельніцтву.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю