Top.Mail.Ru
251

Сіняўскі: дасягненні Беларусі — вынік нашага адзінства і сумеснай працы

Адзінства беларусаў заключаецца ў пазіцыянаванні сябе як грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія любяць сваю краіну, развіваюць эканоміку і культуру. Пра гэта пасля адзінага дня інфармавання ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС сказаў журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, перадае БелТА.



Ключавой тэмай сустрэчы з калектывам гродзенскіх ратавальнікаў стаў Дзень народнага адзінства. Падчас мерапрыемства былі агучаны асноўныя тэзісы аб значэнні маладога дзяржаўнага свята і гістарычных падзеях, якія прывялі да падзелу тэрыторыі і ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. 

«Дзень народнага адзінства для Беларусі, асабліва для яе заходняй часткі, падобны да Дня Перамогі. Атрымаўшы сваю незалежнасць, мы павінны ўсведамляць, хто мы і адкуль, — сказаў Вадзім Сіняўскі. — Тут сутыкаліся інтарэсы многіх імперый: Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя. Войны праходзілі праз нашу краіну. І як нас ідэнтыфікаваць? Мы — беларусы. І ў гэтым наша сіла».

Як заўважыў кіраўнік МНС, спецыялістам трэба будзе яшчэ больш старанна і скрупулёзна вывучыць падзеі тых гадоў з гістарычнага пункту гледжання, даць больш поўную ацэнку вызваленчаму паходу Чырвонай Арміі. «Але адназначна для нас гэта была велізарная падзея — мы сталі адзінымі. Бо сёння ў кожным населеным пункце Заходняй Беларусі ёсць вуліца 17 верасня. Гэта факт», — сказаў Вадзім Сіняўскі, звярнуўшы ўвагу, што гэта падкрэслівае значэнне гістарычнай падзеі.

«Наша адзінства заключаецца ў тым, што мы сябе пазіцыянуем як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, тыя, хто любіць сваю краіну, якія жывуць на гэтай зямлі, якія развіваюць сваю эканоміку, культуру, грамадства. Мы нічога не адмаўляем. Усё, што было дрэннае-гэта было. Гэта трэба памятаць, ведаць. А тое, чаго мы дамагліся, было дасягнуты толькі ў адзінстве, толькі ў магчымасці разам працаваць на карысць нашых родных, блізкіх, нашай любімай дзяржавы», — сказаў на заканчэнне Вадзім Сіняўскі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю