Top.Mail.Ru
226

Сіноптыкі расказалі пра надвор’е 19 лістапада

У Беларусі 19 лістапада раніцай і днём пераважна па паўночна-заходняй палове чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж), тэмпература паветра днём будзе ад нуля да плюс 5 градусаў. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы без істотных ападкаў. Месцамі магчымыя слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю