Top.Mail.Ru

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на 23 жніўня

Парывісты вецер і да +24°С

Парывісты вецер да 24 м/с на поўначы ў начныя гадзіны і да 24 градусаў цяпла днём чакаецца 23 жніўня ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер паўднёва-заходняга і заходняга напрамкаў. Сіноптыкі папярэджваюць аб аранжавым узроўні небяспекі ў сувязі з узмацненнем ветру ў многіх раёнах на поўначы краіны - яго парывы будуць дасягаць 15-20 м/с. Уначы ў асобных раёнах Віцебскай вобласці хуткасць ветру ўзрасце да 21-24 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час будзе ад 9 да 14 градусаў вышэй за нуль, днём слупок тэрмометра пакажа ад 18 да 24 градусаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю