У Беларусі днём 1 жніўня ў многіх раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей максімальная тэмпература паветра дасягне 35-37 градусаў цяпла, на астатняй частцы тэрыторыі — плюс 30-34 градусы, у сувязі з чым аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі па паўночным захадзе, раніцай і днём пераважна па паўночна-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём па паўночным захадзе пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя залевы, град. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, ноччу слабы, днём 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, днём месцамі па паўночным захадзе шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с, у асобных раёнах — да 24 м/с, у сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэмпература паветра ноччу складзе 13-19 градусаў цяпла, па захадзе — плюс 20-22 градусы. Днём будзе ад плюс 26 градусаў па поўначы да плюс 37 градусаў па поўдні.