Ён прымеркаваны да знакавай гістарычнай падзеі — уз’яднання ў 1939 годзе Заходняй Беларусі і БССР. Менавіта 17 верасня пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі, які вярнуў у склад адзінай дзяржавы тэрыторыі, якія па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы 1921 года ўвайшлі ў склад Польшчы без уліку меркавання беларускага народа. Дзень народнага адзінства з’яўляецца сімвалам гістарычнай справядлівасці і этнічнай кансалідацыі беларускай нацыі.
Ідэя заснавання Дня народнага адзінства прагучала на вышэйшым узроўні ў лютым 2021 года на VI Усебеларускім народным сходзе, які праходзіў пад лозунгам «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць». І ўжо 7 чэрвеня таго ж года новае свята ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з’явілася ў нашым календары. «Памяць пра гэтую падзею жыве ў сэрцах беларусаў, таму што яна стала актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі», — заявіў Прэзідэнт на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі ў ліпені 2021 года. «Вось чаму патрэбныя суверэнітэт і незалежнасць — каб нас ніколі больш супраць нашай волі не дзялілі. 17 верасня сімвалізуе непахіснасць тэрытарыяльнай і этнічнай кансалідацыі беларускай нацыі», — адзначыў Лукашэнка.


