Буслы, якія за доўгія гады сталі сімвалам краіны, кожны год пераадольваюць сотні кіламетраў, каб вярнуцца ў родныя гнёзды на тэрыторыі Беларусі.
Для беларусаў бусел — птушка-заступнік народа, чыстага душой, шчырага верай і дабром, прыхільнага да традыцый. З бусламі таксама з даўніх часоў звязвалі спадзяванні на папаўненне ў сям’і. Беларусы вераць, што двары, дзе буслы будуюць свае гнёзды, шчаслівыя, людзі ў іх жывуць шчасліва і багата.



Паводле БелТА
Фота БелТА