Мерапрыемства стала працягам ініцыятывы, распачатай арганізацыяй вясной 2025 года, калі на ўгоддзях Мінскай агародніннай фабрыкі былі высаджаны дрэўцы, якія далі восенню першы ўраджай.
«У Год беларускай жанчыны мы вырашылі закласці сады па ўсёй краіне. Зробленае тут, у Мінскім раёне, — толькі малая частка таго, што адбываецца сёння па ўсёй краіне. Нашы жанчыны закладваюць сады і гэта будуць сады з гісторыяй: мы плануем, што ўвесь ураджай у гэтых садках будзе перадавацца тым, каму гэта асабліва трэба, — дзецям, пажылым. З намі сёння працуюць і мужчыны-вайскоўцы, піянеры, якія падтрымліваюць традыцыю, разумеючы, навошта гэта трэба. Я ўпэўненая, прыгожыя квітнеючыя сады будуць доўга радаваць многія пакаленні, таму і сама традыцыя будзе жыць доўга», — расказала Вольга Шпілеўская.
Старшыня БСЖ назвала яблыневы сад сімвалам мая, перамогі, дабра і ўрадлівасці. «А яблыня — сімвал жаноцкасці, працягу жыцця. Таму ў яблыневых садоў асаблівая цеплыня, асаблівая гісторыя», — падкрэсліла яна.

