Top.Mail.Ru
136

Сілы павялічаны: больш за 1,2 тыс. спецмашын прыбіраюць снег на вуліцах Мінска

У Мінску больш за 1,2 тыс. спецмашын прыбіраюць снег на вуліцах. Пра гэта БелТА паведамілі ў ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама». 


У ноч на 9 студзеня на расчыстцы магістраляў, вуліц і тратуараў сталіцы было задзейнічана 223 работнікі і 597 адзінак спецыялізаванай тэхнікі.

«На раніцу 9 студзеня тэхнічныя сілы прадпрыемства былі павялічаныя: працавалі 405 чалавек і 668 спецмашын і іншай тэхнікі. Прадпрыемства працягвае работу ва ўзмоцненым рэжыме для забеспячэння бяспекі і бесперабойнасці дарожнага руху», — паведамілі ў арганізацыі.


У цяперашні час на сталічных вуліцах з улікам прыцягнутых рэсурсаў працуе каля 1270 адзінак спецтэхнікі і 630 чалавек.

Паводле аператыўнай інфармацыі, за ноч з 8 на 9 студзеня з замацаваных тэрыторый прыбрана і вывезена 13,2 тыс. т снегу, на апрацоўку пакрыццяў выдаткавана 1,8 тыс. т солі і больш за 1 тыс. т пясчана-саляных сумесяў. З пачатку зімы з вулічна-дарожнай сеткі прыбрана і вывезена каля 120 тыс. куб. м снегу, на апрацоўку пакрыццяў выдаткавана 14 тыс. т пясчана-саляных сумесяў і 43 тыс. т тэхнічнай солі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю