Выбраных Усебеларускім народным сходам суддзяў прадставілі ў Вярхоўным Судзе (ВС) Беларусі, паведамляе БелТА.
Так, рашэннем УНС ад 19 снежня 2025 года на новы тэрмін паўнамоцтваў выбраны Валерый Калінковіч — першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Суда і Сяргей Кандрацьеў — намеснікам старшыні Вярхоўнага Суда. Суддзёй і намеснікам старшыні ВС выбрана Наталля Сарнаўская, намеснікам старшыні Вярхоўнага Суда — Ірына Тылец.
Суддзямі Вярхоўнага Суда выбраны Дзмітрый Бубенчык, Дзяніс Валдайцаў, Алеся Котава, Анастасія Кульбіцкая, Марыя Ляшкевіч, Наталля Лях, Наталля Мыслівец, Андрэй Плотнікаў, Анастасія Парадзіна, Аляксандр Рудэнка, Ігар Шведаў.
Адначасова праведзена ўрачыстая цырымонія выхаду ў адстаўку, спынення паўнамоцтваў у сувязі з выбраннем на іншую пасаду. У прыватнасці, Юрый Кобец вызвалены ад пасады намесніка старшыні і суддзі Вярхоўнага Суда ў сувязі з пераводам на іншую работу, Жанна Шкурдзюк вызвалена ад пасады намесніка старшыні і суддзі Вярхоўнага Суда ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Акрамя таго, вызвалены ад пасады суддзі Вярхоўнага Суда ў сувязі з выхадам у адстаўку Святлана Дубай, Валянціна Кулік, Ганна Сакалоўская, па ўласным жаданні — Уладзімір Чаравач, у сувязі з выбраннем на іншую пасаду — Андрэй Кавальчук і Таццяна Праташчык.
Старшыня Вярхоўнага Суда Андрэй Швед падзякаваў усім, хто дастойна і доўгія гады служыў на карысць краіны, на карысць людзей, здзяйсняў правасуддзе, забяспечваў работу судоў і законнасць у Рэспубліцы Беларусь. І пажадаў тым, хто заняў высокія пасады ў Вярхоўным Судзе, поспехаў і прафесійнага росту.