Top.Mail.Ru
229

Шулейка — хлебаробам Брэсцкай вобласці: Быць першымі — пэўная смеласць

Белаазёрск прыняў «Дажынкі-2025». Атмасферу свята стварылі намаганнямі ўсіх гарадоў і раёнаў Брэсцкай вобласці.

Так, лепш за іншых свой падворак, па агульнаму меркаванню, прэзентаваў Іванаўскі раён. У святочным шэсці на фестывалі не было роўных па каларыце Баранавічам. Пераможцамі конкурсу караваяў сталі майстры Столінскага раёна. Па заслугах ацэнена праца ўмельцаў Ляхавіцкага раёна за іх арт-аб’ект для конкурсу «Саламяны горад».

Намеснік прэм’ер-міністра і ўпаўнаважаны Прэзідэнта ў Брэсцкай вобласці Юрый Шулейка зачытаў прывітальны адрас хлебаробам Брэсцкай вобласці ад Прэзідэнта.

Звяртаючыся да працаўнікоў вёскі, Юрый Шулейка адзначыў, што Брэсцкая вобласць — лідар у сельскай гаспадарцы. «Перадавы, магутны, упэўнены першы рэгіён. Быць першымі — пэўная смеласць. Гэта крок наперад для таго, каб Брэстчына развівалася далей. Заходнія рубяжы — сіла Беларусі», — сказаў намеснік прэм’ер-міністра. Юрый Шулейка падзякаваў аграрыям за іх няпростую працу і ўручыў заслужаныя ўзнагароды працаўнікам вёскі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю