Top.Mail.Ru
252

Штогод больш за 3,5 тыс. удзельнікаў. У Беларусі стартуе XIX «Энергамарафон»

Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі аб’яўляе аб правядзенні ў 2025-2026 навучальным годзе XIX рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон», паведамілі БелТА.



Мерапрыемства праводзіцца з мэтай фарміравання ў дзяцей і моладзі актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў дачыненні да рацыянальнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў і беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя, папулярызацыі важнасці энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, выяўлення і распаўсюджвання эфектыўнага вопыту ўстаноў адукацыі па арганізацыі энергазберажэння.

«Значэнне конкурсу цяжка пераацаніць. Штогод у ім прымаюць удзел больш за 3,5 тыс. навучэнцаў з больш як 500 дзяржаўных устаноў адукацыі (дашкольнай, сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, дадатковай адукацыі)», — адзначылі ў дэпартаменце.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні, энергаэфектыўнасці і аднаўляльнай энергіі», «Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў», «Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў», што ўключае паднамінацыі «Відэаролік» і «Лістоўка, плакат, малюнак», «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі», «Лепшы педагагічны работнік па арганізацыі работы па выхаванні культуры рэсурса- і энергазберажэння ў навучэнцаў», «Гейміфікацыя ў энергазберажэнні», што ўключае паднамінацыі «Дыдактычная гульня», «Настольная гульня» і «Камп’ютарная гульня».

Асноўныя задачы, якія стаяць перад «Энергамарафонам», — прапаганда метадаў эканоміі энергарэсурсаў, актывізацыя даследчай і творчай дзейнасці школьнікаў і настаўнікаў у галіне энергазберажэння, развіццё метадаў адукацыі ў галіне энергазберажэння, энергаэфектыўнасці і экалогіі, распрацоўка практычных мер па эканоміі энергарэсурсаў, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў у быце, прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў энергаэфектыўнасці і экалогіі, актыўнае пашырэнне Мэт устойлівага развіцця.

Адборачны этап конкурсу ў абласцях і Мінску пройдзе ў перыяд з кастрычніка 2025 года па студзень 2026 года. Мерапрыемствы заключнага этапу XIX рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон» адбудуцца ў сакавіку 2026 года ў Мінску.

У фінале конкурсу разглядаюцца лепшыя праекты з усёй краіны, якія сталі пераможцамі адборачнага этапу ў абласцях і Мінску.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю