Top.Mail.Ru

Што знайшлі пры раскопках у ваколіцах Гальшан, расказвае выстава

Мангольскія стрэлы, візантыйскія амфары, гузікі французскіх салдат: амаль 600 артэфактаў з Гальшанскага археалагічнага комплексу прадстаўлены на ўнікальнай выставе ў Ашмянскім краязнаўчым музеі, паведамляе БелТА.


Праект, падрыхтаваны Ашмянскім краязнаўчым музеем імя Ф. К. Багушэвіча сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, запрашае гледачоў у падарожжа праз стагоддзі.

Выстава «У пошуках страчанага часам» прадстаўляе амаль 600 артэфактаў — матэрыялаў раскопак Гальшанскага археалагічнага комплексу, які ўключае ў сябе паселішча XI-XVI стагоддзяў, тры іншыя паселішчы і шэраг курганоў. Гэтыя экспанаты даюць магчымасць усебакова азнаёміцца з гісторыяй Гальшан і ваколіц ад V да ХІХ стагоддзяў.

«Вынікі вывучэння Гальшанскага комплексу сапраўды здзіўляюць: тут знойдзены стрэлы гунаў V стагоддзя, рэчы, якія належаць да культуры ўсходнелітоўскіх курганоў, шкляныя бранзалеты і паясныя накладкі Х-XI стагоддзяў, мангольскія стрэлы сярэдзіны XIII стагоддзя, рэшткі візантыйскай амфары і шмат іншага. Завяршае экспазіцыю раздзел, прысвечаны вайне 1812 года: кулі, накладкі на ківер, гузікі французскай і рускай армій, шрапнель — усё гэта сведчанні баёў у ваколіцах Гальшан», — расказала дырэктар музея Настасся Навіцкая.

Разам са спецыялістамі ўжо амаль 20 гадоў у раскопках удзельнічаюць навучэнцы Гальшанскай СШ, пры якой адкрыты гісторыка-археалагічны лагер «Кентаўры».

Выстава прадоўжыцца ў музеі да 15 мая.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю