Top.Mail.Ru
234

Што змяняецца з 1 студзеня 2026 года ў рабоце ІП «на маркетплэйсах»?

У Міністэрстве эканомікі растлумачылі, што ў адпаведнасці з заканадаўствам фізічныя асобы, зарэгістраваныя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў да 1 кастрычніка 2024 года, маюць права па 31 снежня 2025-га ажыццяўляць віды дзейнасці, не ўключаныя ў пералік, вызначаны пастановай Савета Міністраў. 


— Забароны ажыццяўлення індывідуальнымі прадпрымальнікамі дзейнасці «на маркетплэйсах» заканадаўства не ўтрымлівае, — падкрэслілі ў эканамічным ведамстве. 

У выпадку рэалізацыі ІП тавараў з дапамогай інтэрнэт-пляцовак узнікаюць наступныя адносіны:

— продаж уладальніку інтэрнэт-пляцоўкі тавараў ІП, якія не з’яўляюцца вытворцам гэтых тавараў, для такога прадаўца будзе з’яўляцца аптовым гандлем. І гэты від дзейнасці не ўключаны ў пералік дазволеных для ІП;

— рэалізацыя тавараў уладальніку інтэрнэт-пляцоўкі, якая ажыццяўляецца ІП — які з’яўляецца вытворцам гэтых тавараў — для такога прадаўца не будзе з’яўляцца гандлем (тут мае месца дагавор пастаўкі) і можа ажыццяўляцца ў статусе ІП;

— рэалізацыя ІП тавараў канчатковаму спажыўцу — фізічнай асобе для асабістага, сямейнага, хатняга і іншага падобнага выкарыстання, не звязанага з прадпрымальніцкай дзейнасцю, будзе з’яўляцца рознічным гандлем (па форме «дыстанцыйны гандаль»), і таксама можа ажыццяўляцца ў статусе ІП.

— Такім чынам, правамернасць ажыццяўлення дзейнасці з дапамогай інтэрнэт-пляцоўкі будзе залежаць ад выкарыстанай індывідуальным прадпрымальнікам мадэлі работы, — заключылі ў Мінэканомікі. 

Тут таксама звярнулі ўвагу, што адпаведным законам ІП прадастаўлена магчымасць стварэння камерцыйнай арганізацыі, якая засноўваецца адной асобай, у адмысловым парадку без прыпынення дзейнасці і з пераходам усіх правоў і абавязкаў да створанай такім індывідуальным прадпрымальнікам арганізацыі.

— Для камерцыйных арганізацый, створаных індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў адпаведнасці з законам, рэалізавана магчымасць працягнуць работу на «маркетплэйсе» з захаваннем гісторыі і напрацаванай дзелавой рэпутацыі (рэйтынгу), — запэўнілі ў эканамічным ведамстве. 

Дарэчы, як расказала ў «Актуальным інтэрв’ю» «Першаму інфармацыйнаму» дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч, каля паловы ІП ужо перарэгістраваліся ў юрыдычныя асобы альбо вызначылі для сябе іншы дазволены від дзейнасці.

Спецыяліст падкрэсліла, што перарэгістрацыя працягваецца, і да 1 студзеня 2026 года яшчэ ёсць час прыняць рашэнне: 

— Сама працэдура праходзіць «дзень у дзень». Каб скарыстацца гэтай магчымасцю дастаткова сабраць просты пакет дакументаў і звярнуцца ў рэгістрацыйны орган.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю