Top.Mail.Ru
200

Што змяняецца ў перавозках пасажыраў праз беларуска-польскую граніцу, расказалі ў Транспартнай інспекцыі

Што змяняецца з 16 снежня для аўтамабільных перавозчыкаў, якія выконваюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, расказалі ў Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, перадае БелТА.



Польскі бок 17 лістапада адкрыў аўтадарожны пункт пропуску «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі») для руху легкавых аўтамабіляў, «Баброўнікі» («Бераставіца») — для руху легкавых аўто, грузавога транспарту і аўтобусаў.

«Для раўнамернага размеркавання нагрузкі на пункты пропуску дазваляецца выконваць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах да 15 снежня (пры наяўнасці дазволаў праз АПП «Брузгі» або «Бераставіца») — праз АПП «Брэст» і «Бераставіца», з 16 снежня — выключна праз АПП «Бераставіца», — расказалі ў Транспартнай інспекцыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю