Top.Mail.Ru

Што цікавіць Прэзідэнта пры праверцы гатоўнасці Узброеных Сіл? Вальфовіч назваў ключавыя моманты

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч расказаў, на якіх момантах раптоўнай праверкі гатоўнасці Узброеных Сіл Прэзідэнт Беларусі засяроджвае ўвагу, паведамляе БелТА.


Каменціруючы ход раптоўнай праверкі ва Узброеных Сілах, Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што Галоўнакамандуючы практычна кожны дзень заслухоўвае даклад з прамежкавымі вынікамі. Паводле яго слоў, у ходзе даклада 28 студзеня Прэзідэнту было ў падрабязнасцях даложана аб выніках, атрыманых за дні праверкі.

«Прэзідэнта перш за ўсё цікавіць аб’ектыўнасць і комплексны падыход да вырашэння пастаўленых перад правяраемай воінскай часцю задач. Яго цікавіць усё да дробязяў. Вядома, галоўным крытэрыем ацэнкі любога арганізма з’яўляюцца людзі і тэхніка. Прэзідэнта цікавіць тое, наколькі перш за ўсё падрыхтаваны штабы да ўразумення атрыманых задач, прыняцця рашэнняў, падмацаваных разлікамі. Прэзідэнт гаворыць: калі афіцэр падрыхтаваны да атрымання і вырашэння задачы, то і асабовы склад выканае яе па-любому. Ад навучанасці афіцэраў залежыць шмат, і гэтаму Прэзідэнт надае дастаткова вялікую ўвагу», — заявіў дзяржсакратар Савета Бяспекі.

Увага надаецца і таму, наколькі добра асабовы склад і спецыялісты ведаюць даручаныя ім узбраенне і ваенную тэхніку, наколькі прафесійна яго выкарыстоўваюць для паражэння цэляў на палігонах.

Аляксандр Вальфовіч нагадаў, што кіраўнік дзяржавы стаяў каля вытокаў стварэння беларускага войска. «Менавіта ім было прынята рашэнне больш як 30 гадоў таму аб стварэнні сучасных беларускіх Узброеных Сіл у тым складзе і арганізацыйна-штатнай структуры, у якой яны сёння існуюць. Рашэнне было прынята абсалютна правільнае і своечасовае. Прэзідэнт, як ніхто іншы, ведае, якія мэты і задачы стаяць перад Узброенымі Сіламі, у якім стане яны павінны знаходзіцца. Таму ён цікавіцца не толькі ходам раптоўнай праверкі, але і тым, чым жывуць Узброеныя Сілы», — падкрэсліў ён.

Дзяржсакратар запэўніў: Прэзідэнт цудоўна разумее, што гарантам бяспекі любой дзяржавы з’яўляюцца падрыхтаваныя ў прафесійным плане Узброеныя Сілы. «Наша бяспека залежыць ад таго, наколькі Узброеныя Сілы гатовы і здольны вырашаць пастаўленыя перад імі задачы. І такія маштабныя праверкі, якія праводзяцца па рашэнні кіраўніка дзяржавы, якраз даюць магчымасць зрабіць зрэз і ацаніць прафесіяналізм і гатоўнасць нашых Узброеных Сіл да абароны нацыянальных інтарэсаў», — дадаў Аляксандр Вальфовіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю