Top.Mail.Ru

Што трэба ведаць перад паходам у лес, каб не заблудзіцца? У МУС далі парады

Як не заблудзіцца ў лесе і што рабіць, калі гэта здарылася, на прэс-канферэнцыі расказал в.а. начальніка аддзела Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Максім Яўсеенка, перадае БелТА.



Максім Яўсеенка адзначыў, што традыцыйна з надыходам цёплага надвор’я пачашчаюцца выпадкі звароту грамадзян у міліцыю з-за сваякоў, якія пайшлі па ягады і грыбы і згубіліся. Ён нагадаў шэраг правілаў, якія дапамогуць не заблудзіцца ў лесе. «Першае, што трэба зрабіць, — папярэдзіць блізкіх і родных, куды вы збіраецеся ехаць, які населены пункт знаходзіцца побач, ці нават паказаць канкрэтны пункт на карце. Адзенне на вас павінна быць яркае. Камуфляж робіць чалавека нябачным у лесе ўжо на адлегласці трох метраў. Неабходнае адзенне яркіх тонаў: рыжага, чырвонага, жоўтага», — адзначыў прадстаўнік МУС.

Важна ўзяць з сабой зараджаны тэлефон. Можна выкарыстоўваць GPS-трэкеры або смарт-гадзіннікі. Акрамя таго, пажадана ўзяць з сабой powerbank, ліхтарык, запалкі, запас вады і ежы, неабходныя лекі.

Калі чалавек усё ж заблукаў, то самае галоўнае — старацца не панікаваць. Адразу трэба паведаміць сваякам і аператыўным службам, што згубіліся. Пры гэтым трэба эканоміць зарад тэлефона, каб яго можна было запеленгаваць, паглядзець лакацыі. «Далей варта шукаць нейкія арыенціры. У лесе, калі ён досыць глухі, вельмі добра чутныя розныя гукі. Напрыклад, сабачы брэх чутны за 2-3 км, цягнік — да 10 км. Гэта арыенціры для выхаду да дарогі ці населенага пункта», — падкрэсліў Максім Яўсеенка.

У выпадку, калі даводзіцца начаваць у лесе, то ноччу пажадана не рухацца, а выбраць сухое месца для начлегу, пазбягаючы забалочанай мясцовасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю