Аб ключавых нюансах дапамогі па цяжарнасці і родах, якія павінны ведаць будучыя маці, паведамляе БелТА.
Так, калі ў мамы некалькі месцаў працы, дапамога прызначаецца толькі па асноўным месцы працы. Аднак пры разліку сумы ўлічваецца заробак з усіх месцаў працы, у тым ліку ўнутранае і знешняе сумяшчальніцтва.
Калі мама знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў і працуе па сумяшчальніцтве (на ўмовах няпоўнага часу — не больш за 0,5 стаўкі), дапамога ёй таксама належыць. «Яна прызначаецца па асноўным месцы працы з сярэднядзённага заробку з улікам заробку па сумяшчальніцтве або з сярэднядзённага заробку, на падставе якога была прызначаная папярэдняя дапамога па цяжарнасці і родах (выбіраецца больш выгадны варыянт). Выключэнне складаюць выпадкі, калі на момант наступлення цяжарнасці і родаў у вас няма асноўнага месца працы, у такім выпадку дапамога прызначаецца па адным з месцаў працы па сумяшчальніцтве (на ваш выбар)», — удакладнілі ў Мінпрацы.
Акрамя таго, па асноўным месцы працы неабходна падаць лісток непрацаздольнасці (бальнічны). Па кожным месцы знешняга сумяшчальніцтва патрабуецца даведка аб часовай непрацаздольнасці, бо дапамога па сумяшчальніцтве не прызначаецца. «Калі дапамогу па памылцы выплацяць і па асноўным месцы, і па сумяшчальніцтве, суму, атрыманую па сумяшчальніцтве, давядзецца вярнуць, паколькі ФСЗН не залічыць гэтыя выдаткі страхавальніку», — дадалі ў ведамстве.