Top.Mail.Ru

Што стала прычынай падзення дэльтаплана ў Мінскім раёне? Пілот і пасажыр загінулі

У Мінскім раёне прызначылі судова-медыцынскую экспертызу па факце гібелі двух чалавек пры падзенні дэльтаплана. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз (ДКСЭ).


«Прызначана судова-медыцынская экспертыза, правядзенне якой даручана судовым экспертам упраўлення ДКСЭ па Мінскай вобласці. Абставіны здарэння ўстанаўліваюцца», — адзначылі ў дзяржкамітэце.

На месцы трагедыі працавалі следчыя і спецыялісты Мінскага міжраённага аддзела ДКСЭ. Яны аглядалі месца здарэння і фіксавалі следавую карціну. Гэта было трэба, каб у далейшым устанавіць усе дэталі здарэння.

Для каардынацыі работы судовых экспертаў на месца здарэння выбыў начальнік упраўлення ДКСЭ па Мінскай вобласці палкоўнік юстыцыі Андрэй Харчэнка.

Па паведамленнях, днём 14 красавіка паблізу вёскі Азярцо Мінскага раёна адбылося крушэнне мотадэльтаплана. Па папярэдніх даных, пілот страціў кіраванне падчас палёту. На борце таксама знаходзілася 26-гадовая пасажырка. Пілот і пасажырка ад атрыманых траўм загінулі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю