Top.Mail.Ru
206

Што рабіць, калі трапілі ў ДТЗ з дзікай жывёлай

Начальнік упраўлення аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Дзмітрый Матора расказаў, што рабіць, калі вадзіцель трапіў у ДТЗ з дзікай жывёлай, паведамляе БелТА.



У выпадку ДТЗ з удзелам дзікай жывёлы не прадугледжаны штрафы за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства, роўна як і не спаганяецца кампенсацыя за шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, адзначыў Дзмітрый Матора.

«У выпадку аварыі разбор праводзіць ДАІ, якая правярае магчымае парушэнне правілаў дарожнага руху, у тым ліку перавышэнне дазволенай хуткасці. Аднак з боку Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ніякіх штрафаў за гібель дзікіх жывёл не прад’яўляецца, таму што гэта лічыцца ненаўмысным здарэннем», — растлумачыў ён.

Адказнасць прадугледжана толькі ў выпадку самавольнага выкарыстання, у тым ліку раздзелкі і транспарціроўкі дзікай жывёлы, якая загінула ў ДТЗ. Напрыклад, калі вадзіцель перамяшчае збітую жывёлу ў багажнік аўтамабіля і вязе яе. За гэтыя незаконныя дзеянні прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.

«Пры сутыкненні аўтамабіля з дзікай жывёлай вадзіцель павінен патэлефанаваць у аператыўна-дзяжурную службу тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў і паведаміць пра здарэнне. На месца прыбывае інспектар ДАІ, які ў сваю чаргу інфармуе работніка паляўнічай гаспадаркі або райвыканкама. Егер або службовая асоба, упаўнаважаная райвыканкамам, складуць адпаведны акт і прымуць рашэнне аб выкарыстанні або ўтылізацыі збітай у ДТЗ дзікай жывёлы. Ажыццяўляць вадзіцелю якія-небудзь дзеянні са збітай жывёлай катэгарычна забаронена, — папярэдзіў начальнік упраўлення. — Былі выпадкі, калі, напрыклад, збітае ласяня спрабавалі адвезці ў ветэрынарную клініку для выратавання. Гэта зрабіць вельмі складана і наўрад ці магчыма, але падобныя сітуацыі фіксаваліся».

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю