У такім выпадку рэкамендуецца звярнуцца ў жыллёва-эксплуатацыйнае ўпраўленне (ЖЭУ) для настройкі ўнутрыдамавой сістэмы ацяплення. А таксама можна пакінуць заяўку ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 115.
У «Мінскэнерга» таксама адзначылі, што спецыялісты кругласутачна сочаць за прагнозамі надвор’я для аператыўнага рэагавання і падтрымання камфортнага тэмпературнага рэжыму ў сталічных дамах.