Top.Mail.Ru

Што падрыхтавала надвор’е ў канцы рабочага тыдня? Сіноптыкі зрабілі прагноз на 22 мая

Што падрыхтавала надвор'е беларусам 22 мая, расказалі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 9 градусаў па захадзе да плюс 16 градусаў па ўсходзе. Днём будзе 17-23 градусы цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах — плюс 24-29.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю