Top.Mail.Ru
201

Што новага ў законе аб энергазберажэнні, растлумачылі ў Дзяржстандарце

Спрашчэнне працэдур і лічбавізацыя

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны змяненні ў Закон Беларусі ад 8 студзеня 2015 года № 239-З «Аб энергазберажэнні». Іх пракаментавалі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

31 снежня 2025 года кіраўніком дзяржавы быў падпісаны Закон № 128-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб энергазберажэнні», падрыхтаваны Дзяржстандартам.

Законам уносяцца змяненні ў Закон ад 8 студзеня 2015 года № 239-З «Аб энергазберажэнні» ў мэтах яго тэхнічнага прывядзення з нормамі раней прынятых заканадаўчых актаў, а таксама замацавання на заканадаўчым узроўні адобраных урадам рашэнняў па аптымізацыі асобных адміністрацыйных працэдур у сферы энергазберажэння, прыняцця рашэнняў аб далейшай лічбавізацыі дадзеных адміністрацыйных працэдур.

У прыватнасці, спрашчаецца парадак па ўстанаўленні нормаў расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў для дзяржаўных арганізацый. Так, функцыя ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры 2.1.1 для арганізацый усіх формаў уласнасці ускладаецца на Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту і яго тэрытарыяльныя органы.

Гэта мера дазволіць знізіць нагрузку на рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Савету Міністраў, на мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, а таксама прывесці да аднастайнасці падыход да юрыдычных асоб розных формаў уласнасці ў частцы ўстанаўлення нормаў расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў і ў максімальна кароткія тэрміны лічбавізаваць гэты працэс.

Адначасова дзяржаўная экспертыза энергаэфектыўнасці выключаецца з фармату самастойнай і будзе ажыццяўляцца ў рамках дзяржбудэкспертызы горадабудаўнічых праектаў, праектнай дакументацыі, якая забяспечваецца падначаленымі Дзяржстандарту РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза» і яго даччынымі прадпрыемствамі па абласцях і Мінску.

Дадзены падыход дазволіць ліквідаваць множнасць паняццяў у дачыненні да дзяржаўнай экспертызы і скараціць інвестыцыйныя тэрміны будаўніцтва, што будзе спрыяць скарачэнню выдаткаў на будаўніцтва аб’ектаў. Уносяцца змяненні, якія адпавядаюць нормам Кодэкса Беларусі аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.

Прапанаваныя змяненні вельмі актуальныя, паколькі фактычна з’яўляюцца прамым вынікам выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па аптымізацыі адміністрацыйных працэдур і па спрашчэнні працэсу арганізацыі будаўніцтва, знізяць нагрузку на юрыдычных асоб, якія спросцяць неабходныя для забеспячэння іх дзейнасці дзяржаўныя працэсы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю