Top.Mail.Ru

Што галоўнае ў сферы ЖКГ?

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла ў гутарцы з журналістамі расказаў аб выніках працы галіны і падзяліўся планамі на будучыню. Гэтую інфармацыю ён агучыў перад урачыстым мерапрыемствам, прысвечаным Дню работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


— У сферы ЖКГ зроблена сапраўды нямала. Забяспечылі практычна ўсё насельніцтва чыстай пітной вадой, будуюцца станцыі абезжалезвання. Рамантуем вулічна-дарожную сетку. Будзем добраўпарадкоўваць тэрыторыі населеных пунктаў. Важная задача — у Год добраўпарадкавання насельніцтва праявіла грамадзянскія ініцыятывы. Кожнаму з нас у сваім доме, кіраўніку на прадпрыемстве трэба навесці парадак, зрабіць тэрыторыю прыгажэйшай, больш добраўпарадкаванай. Думаю, з гэтымі задачамі мы справімся, — сказаў Генадзь Трубіла.

Плануецца звярнуць асаблівую ўвагу на малыя населеныя пункты.

— Дзесьці ўжо вызначыліся з валанцёрамі, якія могуць дапамагчы адзінокім людзям падфарбаваць плот, нешта адрамантаваць, пакасіць траву, — адзначыў міністр.

Што датычыцца капітальнага рамонту, у 2024 годзе ён ахапіў больш за 3 млн кв. м жылля.

— У гэтым годзе ўсе праекты на капітальны рамонт жылля ўжо распрацаваны. Фінансавыя сродкі, якія вызначаны бюджэтным класіфікатарам, размеркаваны паабласцях. Некаторыя ўжо прыступілі да выканання капітальнага рамонту жылля, дзесьці яшчэ праходзяць конкурсы па выбары падрадных арганізацый. Гэтая праца працягваецца. Хачу адзначыць, што за мінулы год колькасць звышнарматыўных дамоў скарацілася ў разы. Мэта — рабіць хутка, якасна і ў тэрмін, — распавёў міністр.

Паводле БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю