Top.Mail.Ru

Што для себя знойдзе чытач у кніжных навінках ад «Звязды»?

Праўдзівы адбітак часу


знойдзе чытач у кнізе «Заўтра была адліга — 5: дзённікавы раман паэта» Віктара Шніпа. Яна — гэта працяг вялікай асабістай гісторыі, якая была распачата аўтарам у кнігах «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Заўтра была адліга» (2015), «Трава бясконцасці» (2018), «Заўтра была адліга — 2» (2022), «Заўтра была адліга — 3» (2023), «Заўтра была адліга — 4» (2024). У новым творы чытач знойдзе шчыры расповед пра штодзённасць, якую кожны з нас пражывае, але не часта для памяці «занатоўвае». А аўтар заўважыў і запісаў у дзённіку найбольш яркія моманты з жыцця сваіх родных і блізкіх, адметныя факты з гісторый вядомых людзей, мітрэнгі рэдактарскай працы, уражанні ад новых вандровак. Чытачы сустрэнуць на старонках кнігі таксама вершы аўтара. Усё гэта дазваляе кожнаму, у чыіх руках апынецца празаічна-паэтычная гісторыя, правесці час з карысцю для розуму і для душы, а таксама атрымаць асалоду ад аўтарскага стылю.

Прыхільнікам таямніц…

Добрая навіна ёсць у нас і для прыхільнікаў дэтэктыўнага жанру. Ім прапануем новы раман Ганны Альхоўскай «Пустота в глазах смотрящего». Твор знаёміць чытача з гісторыяй Яны, якая аднойчы на прагулцы знаходзіць загінулую маладую дзяўчыну. Аднак адразу відаць, што выпадак не шараговы, на што ўказваюць дэталі паблізу. Паводле меркавання міліцыі, у горадзе з’явіўся жорсткі злачынец Карусельшчык. Вядома, гераіня жадала б усё забыць як страшны сон, але ў гэтага таемнага мужчыны на яе зусім іншыя планы. Асаблівую рамантычную танальнасць гэтай гісторыі дадаюць, вядома, узаемаадносіны Яны з каханым, які працуе ў праваахоўных органах. А вось ці гарантуе гэта шчаслівы канец героям і ці будзе перамога над чарговым паслядоўнікам зла, зможаце даведацца толькі пасля прачытання дэтэктыўнага рамана.

Запіскі паміж радкоў

Аднайменную назву мае новая кніга вядомага як дзіцячай, так і дарослай аўдыторыі аўтара Паўла Гушынца. Ужо з першых радкоў лёгкасць яго стылю настройвае вас не на чытанне нечакана дарослага празаічнага зборніка, а нібыта на жывую, шчырую размову з цікавым спадарожнікам. Тут ёсць успаміны з дзяцінства, уражанні з вандровак, запісаныя на шматках паперы і паміж радкоў вырваных старонак з часопіса... У выніку чытачы даведаюцца пра новыя гісторыі пісьменніка, паглядзяць разам з ім навокал, пачуюць апавяданні, якія былі напісаны ноччу, і знойдуць шмат іншых цікавых гісторый. Кожная — нібы само жыццё — імклівая і дынамічная, аздобленая дэталямі, гумарам, а таксама выразнымі героямі і дыялогамі. Іх хочацца чытаць павольна, каб расцягнуць асалоду…

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю