Top.Mail.Ru

Што дапаможа беларускай эканоміке устойліва развівацца ў 2025 годзе?

Як паведамілі ў прэс-службе Мінэкананомікі, былі вызначаны прыярытэтныя кірункі сумеснай работы дзяржорганаў, мясцовай улады, навуковай і бізнес-супольнасці, накіраванай на ўстойлівае эканамічнае развіццё Беларусі ў 2025 годзе і ў сярэднетэрміновай перспектыве.


Найперш гэта стратэгічнае планаванне.

— Ключавы дакумент — НСУР-2040 — ужо адобраны ўрадам, — нагадаў міністр эканомікі Юрый Чабатар.

Ён адзначыў, што рэгулятарамі завяршаецца распрацоўка галіновых стратэгій на найбліжэйшыя 10 гадоў.

— На іх, у сваю чаргу, павінна быць заснавана Канцэпцыя праграмы будучай пяцігодкі. Ужо вызначаны дзесяць нацыянальных прыярытэтаў, якія ў далейшым будуць вертыкалізаваны ў канкрэтныя дзяржпраграмы. За кожны прыярытэт і праграму прызначым адказнага выканаўца — персаналізуем адказнасць.

Другі найважнейшы кірунак — інвестыцыйная палітыка.

— Тут асноўная задача рэгіёнаў і дзяржорганаў — знайсці прарыўныя праекты. Для іх рэалізацыі будзем удасканальваць інстытуцыйныя ўмовы і прапаноўваць даступнае фінансаванне. У прыярытэце — грынфілд-праекты і высокатэхналагічныя вытворчасці, здольныя даць магутны эфект для эканомікі, — адзначыў кіраўнік міністэрства.

Трэці кірунак работы — стымуляванне прадпрымальніцкай ініцыятывы і нарошчванне ўкладу малога і сярэдняга бізнесу ў эканоміку.

Ключавая задача — дэбюракратызацыя, спрашчэнне рэгулятарных патрабаванняў, скарачэнне залішняй адміністрацыйнай нагрузкі і максімальны перавод «у лічбу» ўзаемадзеяння па лініі «дзяржорганы — бізнес», — падкрэсліў міністр эканомікі.

Ён таксама агучыў канкрэтныя задачы ў частцы работы над праграмай-2030 і праграмай дзейнасці ўрада, выпрацоўкі сістэмных мер падтрымкі эканомікі, дыверсіфікацыі экспарту і ўмацавання інвестыцыйнага супрацоўніцтва з дружалюбнымі дзяржавамі, далейшага развіцця эканамічнай інтэграцыі ў рамках ЕАЭС.

Напрыканцы адзначым, што ў пасяджэнні ўзялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іх намеснікі, намеснікі старшынь аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, сенатары і дэпутаты, кіраўнікі адміністрацый свабодных эканамічных зон і індустрыяльнага парка «Вялікі камень», кіраўнікі найбуйнейшых бізнес-саюзаў і асацыяцый.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю