Асобным пунктам намеснік міністра пракаменціраваў рэзанансную тэму скошвання травы. Паводле яго слоў, і тут размова ідзе не аб новых патрабаваннях. З 2020 года дзейнічаюць правілы па ўтрыманні азелянёных тэрыторый, дзе ўжо прапісаны парадак догляду за газонамі, уключаючы і вышыню травянога покрыва.
«...Але гэта не сведчыць аб тым, што нехта будзе хадзіць і вымяраць вышыню травы, і калі яна будзе 21 см, то даваць штраф. Гэтыя нормы неабходны, каб разумець, калі своечасова выконваць работы па ўтрыманню газонаў і навядзенню парадку на азелянёных тэрыторыях», — удакладніў Рамашка.
Галоўная мэта — не пакаранне, а парадак
Нягледзячы на тое, што за парушэнне правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, улады робяць акцэнт на прафілактыцы. «Гэта меры папераджальнай характару. На сённяшні дзень мы з аблвыканкамамі прапрацоўваем гэта пытанне. Мэта не вылоўліваць і караць людзей, а пагаварыць, давесці да ведама патрабаванні і пракантраляваць іх выкананне», — зазначыў намеснік міністра.
Як быць самотным і пажылым?
Асобную ўвагу Рамашка ўдзяліў адзінокім пажылым людзям і інвалідам. Ён запэўніў, што мясцовыя ўлады ведаюць, каму патрэбна дапамога, і дапамагаюць. «...Такім людзям дапамагаюць прадстаўнікі маладзёжных, грамадскіх аб’яднанняў. Таму размовы аб тым, што зараз будуць актыўна хадзіць з праверкамі і караць, не ідзе», — паабяцаў ён.