Ноччу 30 красавіка ў многіх раёнах краіны чакаюцца замаразкі ад 0 да −5 °С, аб'яўлена штармавое папярэджанне. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер, 30 красавіка, будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 4-9 м/с.
Ноччу ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі ад 0 да −5 °С, месцамі тэмпература паветра складзе +1-3 °С. Днём будзе +7-12 °С.