Top.Mail.Ru
247

Шматдзетнасць — брэнд Беларусі. Мінпрацы аб прыярытэтах праграмы сацэканамразвіцця на пяцігодку

Шматдзетнасць павінна быць брэндам Беларусі. Перакананасць у гэтым выказала міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка ў гутарцы з журналістамі на палях першага рэспубліканскага маладзёжнага форуму сістэмы сацыяльнай абароны «Час выбраў нас!», які праходзіць у Гомелі, перадае БелТА.



Як звярнула ўвагу міністр, у праекце Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026—2030 гады прыярытэты, якія адлюстроўваюць маладзёжны, сацыяльны складнікі, вынесены на першае месца. «Гэта дэмаграфія, адукацыя, моладзь. Гэта рынак працы, збалансаваны рынак працы», — удакладніла яна.

«Калі мы кажам, што пытанне нумар адзін у рамках пяцігодкі — дэмаграфія, то гэта ўдасканаленне падыходаў па дэмаграфічных складніках. Мы гатовыя чуць моладзь: што трэба, якія ёсць праблемныя моманты, якія адсоўваюць узрост мацярынства, бацькоўства, бо ў цэлым нашы маладыя людзі становяцца бацькамі ва ўжо больш дарослым узросце», — адзначыла Наталля Паўлючэнка.

«Вядома ж, шматдзетнасць. Гэта павінен быць брэнд Беларусі. Сёння (у краіне. — Заўв. БелТА) значная падтрымка шматдзетных сем’яў. Але і моладзь у нас актыўная, і трэба ствараць умовы, каб (маладыя сем’і. — Заўв. БелТА) гнутка сумяшчалі і працоўную занятасць, і смела ўваходзілі ў бацькоўства. Гэтыя задачы таксама закладзены, як і гнуткі працоўны час, і адаптыўная адукацыя, то-бок, гэта дзіцячыя дашкольныя ўстановы, якія дазволяць сумяшчаць бацькам кар’еру і выхаванне дзяцей, догляд дзяцей», — зрабіла акцэнт кіраўнік ведамства.

«Вядома ж, надзённае пытанне — жыллёвае. І ў рамках дзяржаўных праграм скразным з’яўляецца стварэнне ўмоў па набыцці свайго жылля для моладзі», — дадала міністр.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю